З чаго пачаць
Хуткі старт: 7 крокаў, каб школа запрацавала
Майстар «Старт работы в Drivli» вядзе ад рэквізітаў да тарыфу і сам адзначае зробленае. Інструктара, машыну, вучня і дамову можна завесці проста ў ім.
Адразу пасля рэгістрацыі кабінет не пусты. У ім дэма-прыклады з пазнакай «Пример:» — вучні, інструктар, машыны і заняткі. Пагартайце, спытайце Drivli AI. Пачнеце ўносіць сваю школу — націсніце «Убрать примеры» («Прыбраць прыклады») у банеры зверху і пацвердзіце «Да, убрать». Калі вы паспелі зрабіць дамову або аплату вучню-прыкладу, яны выдаляцца разам з ім. Drivli пералічыць іх перад выдаленнем.
Дзе майстар
Плашка «⚡ Старт N%» у меню пад назвай школы. Або кнопка «Старт →» у банеры на Галоўнай і ў «Учениках». Майстар бачыць толькі дырэктар. Усе крокі гатовыя — плашка знікае.
У кожнага незакрытага кроку да трох кнопак:
- «Добавить здесь» («Дадаць тут») — тое ж акно, што ў раздзеле. Ёсць у інструктараў, машын, вучня і дамовы.
- «Открыть страницу →» — пераход у патрэбны раздзел.
- «Как это сделать ↗» — артыкул даведкі.
Крок зелянее сам, як толькі з’явіліся даныя.

1. Рэквізіты школы
ІНН, ОГРН, адрас, ліцэнзія. Без іх пустыя дамовы і справаздачы. Дзе: Настройки → Реквизиты. Падрабязна — «Рэквізіты школы».
2. Інструктары
ПІБ, тэлефон, катэгорыя, схема аплаты, медсправа. Без інструктара занятак не паставіць. Падрабязна — «Як дадаць інструктара».
3. Навучальныя аўтамабілі
Дзяржнумар, катэгорыя, ОСАГО і тэхагляд. Гэтыя даты потым правярае чэк-ліст гатоўнасці да праверкі. Падрабязна — «Як дадаць аўтамабіль».
4. Першы вучань
Уручную — кнопка «Добавить ученика» у «Учениках». Спісам — «Импорт» з Excel, на любым тарыфе. Або заяўкай з віджэта. Падрабязна — «Як дадаць вучня» і «Імпарт вучняў».
5. Першая дамова
Финансы, укладка «Договоры» → «Новый договор». Дамова ствараецца чарнавіком. Раздрукавалі, вучань падпісаў — націскаеце «✓ Подписан» у радку. Крок залічыцца толькі пасля гэтага. Падрабязна — «Дамова і PDF».
6. Віджэт на сайт школы
Гатовы код — унізе старонкі Настройки → Реквизиты, блок «Виджет онлайн-записи на сайт». Два радкі на сайт, і заяўкі трапляюць у CRM. Падрабязна — «Віджэт анлайн-запісу».
7. Тарыф
Пробны перыяд — 14 дзён. Далей падпіска па рахунку. Не аплацілі — у кабінеце застануцца толькі рэквізіты, падпіска і падтрымка. Падрабязна — «Як аплаціць падпіску».
Усе сем крокаў зялёныя — майстар напіша «Школа полностью настроена» і больш не нагадае пра сябе. Далей руціна: заяўкі, расклад, аплаты.